Страница 1 из 1

Delete не працуе ў Gnome (але працуе ў KDE)

Добавлено: 23 янв 2011, 13:06
dg333
Карыстаюся openSUSE 11.3/Gnome 2.30.1. Клявіятура Microsoft Natural Multimedia 1.0A (у наладах Gnome выстаўленая як Microsoft Natural), маю 4 раскладкі: ЗША(alt-intl), расейская, беларуская, эспэранта. Праблема ў тым, што не працуе клявіша Delete (якая побач з клявішамі літар), г. зн., калі я націскаю яе, сымбаль побач з курсорам не выдаляецца ні ў якой раскладцы. У той жа час спалучэньні з мадыфікатарамі (Shift, Ctrl або Alt) працуюць. Калі я вызываю xev, то, націснуўшы на Del, атрымліваю наступнае:

Код: Выделить всё

KeyRelease event, serial 33, synthetic NO, window 0x3e00001,
    root 0x15a, subw 0x0, time 129375, (123,208), root:(125,750),
    state 0x10, keycode 119 (keysym 0xffff, Delete), same_screen YES,
    XLookupString gives 1 bytes: (7f) ""
    XFilterEvent returns: False
Быццам бы ўсё ў парадку.

Дарэчы, клявіша Delete, якая сумешчаная з коскай/кропкай (у нумаранабіральніку) пры пагашанай NumLock працуе, але карыстацца ёю нязручна.

Як даць рады праблеме? Спрабаваў шукаць праз Гугл фразы тыпу "Del key not working in Gnome", або па-расейску "клавиша Delete не работает в Gnome", але нічога карыснага не знайшоў. Як яшчэ запыт зрабіць?

Re: Delete не працуе ў Gnome (але працуе ў KDE)

Добавлено: 27 янв 2011, 21:24
kdu
Можаце ўдакладніць? У якіх праграмах і г.д.? Проста нічога не адбываецца, ці працуе ня так, як трэба?

Re: Delete не працуе ў Gnome (але працуе ў KDE)

Добавлено: 31 янв 2011, 11:58
dg333
Не працуе нідзе абсалютна, ні ў тэрмінале (ні ў гномаўскім, ні ў Konsole), ні ў якой праграме (gedit, kate, jEdit, OpenOffice.org, Microsoft Office [праз Crossover], GNU IceCat, Krusader, muCommander, OmegaT, gimp…), калі загружаюся ў Gnome. Пры націсканьні проста нічога не адбываецца: наступны сымбаль не выдаляецца, курсор ня рухаецца, ніякіх паведамленьняў: як быццам бы нічога ня зроблена.

Re: Delete не працуе ў Gnome (але працуе ў KDE)

Добавлено: 01 фев 2011, 22:33
MrCoast
Паспрабуйце скарыстацца гэтай клявiшай у tty1, напрыклад.
Цiкава, якiмi будуць яе паводзiны?

Re: Delete не працуе ў Gnome (але працуе ў KDE)

Добавлено: 05 фев 2011, 16:22
dg333
Калі пераключаюся ў тэрмінал (Ctrl+Alt+F1), то Delete працуе, але калі вяртаюся ў граф. інтэрфэйс (Ctrl+Alt+F7), то зноў не.