Пераклад Debian Installer

Windows и Linux, а также все на тему (не)свободы ПО.
Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

Дасылаю 500-1000

Зраніцы пасьпяшаўся даслаць 500-823, бо ўвечары жонка (дзякуй ёй вялікі) вычытала, паправіла і дала добрых парадаў. Месцамі перапісалі нанова.

Карацей, у архіве ляжаць diff-ы у розных камбінацыях і самі працоўныя чэкпойнты -- каб перагенерыць diff-ы пры неабходнасці.

Найлепшы варыянт -- адкаціць мой папярэдні патч і накаціць гэты.
Альбо пафіксаць + накаціць дадатак. Для любога з варыянтаў diff-ы ёсць.

Адзінае што - ня трэба ігнорыць фіксацыю 500-823, бо яна патрэбная.
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

Typo found:

s/Адмантціраванне і выштурханне CD-ROM.../Адмацаванне/
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

Ахтунг. У llama форс-мажоры, ён не ў анляйне!

Хто можа за сёння штурмануць ягоны кавалак?

(у мяне пасля папярэдніх перакладаў рукі адвальваюцца і мозг аплаўлены... :( )

Давайце, крыўдна калі завалім справу на самым фінале!
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

msgid 300-500 - (deadline 12 Oct, 22:00)

Хто?

З практыкі -- гэта недзе 4 гадзіны працы пры нармалёвым валоданьні мовамі.

Дык хто?
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Аватара пользователя
Llama
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 9749
Зарегистрирован: 06 фев 2002, 11:40
Откуда: Менск

Сообщение Llama »

sanitar, ты. мне хана і нават мабіла здохла :(
Опыт растет прямо пропорционально выведенному из строя оборудованию

Berserker
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 279
Зарегистрирован: 23 апр 2005, 21:13
Откуда: minsk

Сообщение Berserker »

Амаль зрабіў сваю секцыю, засталося дэцл, нажаль, не паспяваю - засталося 20 месаг, трэба бегчы.

http://index.kaven.neolocation.net/po/d ... -end.po.gz

sanitar, Магу штурмануць за гэтую ноч, але ў дэдлайн, зразумела , гэта не ўпішацца.

Andrei (admin)
Фанатеющий
Сообщения: 143
Зарегистрирован: 05 мар 2003, 13:27
Контактная информация:

Сообщение Andrei (admin) »

делай, я тогда с утра пошлю, ок ?

Berserker
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 279
Зарегистрирован: 23 апр 2005, 21:13
Откуда: minsk

Сообщение Berserker »

Andrei (admin),
http://index.kaven.neolocation.net/po/d ... -end.po.gz
адсюль вазьмі 300..500.

Некалькі заўваг таму, хто будзе рэдагаваць і выпраўляць агульны суцэльны тэкст (гэта мог бы зрабіць і я, але не ў пятніцу):

1) Родны склон.
Назоўнікі дыск, файл, рахунак, карыстальнік, дзе маецца на ўвазе нешта дакладнае, нейкі аб'ект, у родным склоне маюць канчатак "-а", "-я".
Назоўнікі, якія ёсць характарыстыкамі аб'ектаў (памер) або назвамі працэсаў (запуск, падзел як падзяленне), маюць канчатак "-у","-ю".

2) У нескладовае. Думаю, зразумела.

3) Тэрміналогія. Трэба выправіць, каб аднолькавыя тэрміны перакладаліся аднолькава. Я ўжываў:

mountpoint - кропка (пры)мацавання
boot partition - падзел запуску
primary partition - першасны падзел
root partition - каранёвы падзел
data - данні
boot loader - пачынальны запускальнік (можна і запускальны загрузчык, бо boot гэта запуск)
bootable - запускальны
partitioning - падзел, падзяленне
installation - усталяванне
installator - усталявальнік

Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

Berserker, Llama, я не мог фізычна. Папярэднія пераклады занялі тры ночы па 2-3 гадзіны сну.

Berserker, дзякуй.
Llama не сумуй, бывае. Дапамога трэба?

Прапаную удзельнікам перакладу выпіць піва, калі яго апрувнуць.
Калі не апрувнуць - таксама.

Па тэрміналёгіі:

калі б было больш часу, зразумела ж -- зрабілі б спачатку сінхранізацыю выразаў. І заадно граматыкі (я за тарашкевіцу, але памятаючы вікіпэдыйныя скандалы, вырашыў не рызыкаваць рэпутацыяй MLUG :) -- давялося таптацца па горлу ўласнае песьні)

Карацей -- калізіі непазбежныя, можа нават не варта імкнуцца да 100% супадання тэрміналёгіі па ўсім інсталятары. Галоўнае для таго хто будзе вычтваць ( Andrei (admin), ты -- як майнтэйнер!) гэта дамагчыся, каб не было яўных касякоў, якія могуць заблытаць карыстальніка. Найперш гэта тычыцца межаў раздзелу. Калі суседнія месагі перакладаюцца з рознай тэрміналёгіяй.

Пры перакладзе я апрэч уссяго карыстаўся прынцыпам кампрамісу паміж 1) моўнай чытэльнасьцю і 2) тым, чаго чакае тэхнічны спецыяліст (а той хто усталёўвае debian -- як мінімум лічыць сябе такім.)

З гэтай прычыны катэгарычна супраць (даруй) loader=запускальнік, хаця гэта й гучыць прыгожа з пункту погляду марфалёгіі. Інжынер чакае звестак пра загрузчык. А запускальнік ён хутчэй праасацыюе са словамі starter, wrapper, launcher.

У прынцыпе гэта тэма для асобнае дыскусыі, на будучыню давайце завядем wiki.

Мае ўзоры тэрміналёгіі:

(тое што заканчваецца на ing - назва працэсу. тое што мае форму інфінітыву -- назва этапу. Паміж імі варта утрымліваць розьніцу, але яе адсутнасьць -- значна меншае зло чым ужытак формаў дзеяслову кшталту "Раблю нешта" на месцы назваў этапу)

to mount - мацаваць
to unmount - адмацаваць
configuring - настройка
scanning - прагляд
mirror - люстэрка
media - носьбіт
device - прылада
partitioning -- перадзел дыску - як працэс/этап
partition -- раздзел (дыску) - як аб'ект сістэмы.
filesystem X on Y on /dev/hda -- файлавая сістэма Х у раздзеле Y на /dev/hda
device file /dev/* - файл прылады
load - загрузка
loader - загрузчык
bootable system -- сістэма, здольная загрузіцца
bootable partition -- загрузачны раздзел
flag "bootable" -- знак "загрузачны"
primary/secondary -- не перакладаю 1) каб не блытаць інжынераў 2) каб пазьбегнуць таўталёгіі (першасны раздзел у першым падзеле першаснага IDE дыску -- брр)
master/slave -- не перакладаю
core packages -- падмурак (каб ня блытаць з base system)
installation - устаноўка
hardware - усталяваньне
installer -- загрузчык, праграма загрузкі
select - пазначыць
define - вызначыць
choose - абраць
be able to choose either eat or drink: мець магчымасць або выпіць або пад'есці.
enter new password - вызначыць новы пароль
non-free - зняволеныя праграмы :)

PS
У кароткае -- мая старая асабістая хвароба. Жонка шмат што выправіла, але ня ўсё :oops:
Последний раз редактировалось sanitar 13 окт 2006, 10:01, всего редактировалось 1 раз.
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

Andrei (admin), з цябе як майнтэйнера праверыць:

адсутнасьць яўных калізіяў тэрміналёгіі -- (калі яны глябальныя - то з улікам дэфіцыту часу, пракантралюй хаця б адсутнасць блытаніны пры пераходзе ад аднаго кантэксту да другога. Калі пераключэнне вельмі рэзкае, дадай новы тэрмін у дужках пасля старога цягам некалькіх пастоў у раёне пераключэння)

выкананне правілаў 55/65/80 [single-byte] сымболяў

захаванне LTR у адным спецыфічным запісе (там дазволена толькі LTR/RTL, а kbabel перакладае як LT(Літва)

Прысутнасць публічных ftp/http люстэркаў debian у Беларусі (калі не -- выкінуць адпаведныя запісы)
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

Andrei (admin), карацей ты зразумеў -- з цябе інтэграцыя і кантроль пакету.

Мне працаваць трэба -- канец тыдня.

Калі зусім засада -- пішы сюды і крычы "Ратуйце"

Таксама хацелася б вызначыць публічны сталы канал зваротнай сувязі з людзьмі, хто непасрэдна апрувае пакет, каб наладзіць якасны maintenance лякалізацыі (мала ці што -- памылку якую пафіксаць, і г.д.) :))

Ну і паведамляй пра ход працэсу :)

Дзякуй усім, вельмі прыемна было супрацоўнічаць!
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Аватара пользователя
Llama
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 9749
Зарегистрирован: 06 фев 2002, 11:40
Откуда: Менск

Сообщение Llama »

1) Калі пераклад заапрувяць - нішто не замінае яго пасля правіць, здаецца, так? Галоўнае, каб яго не выкінулі...

У цытаце тлустым - маё меркаванне...
sanitar писал(а): to mount - мацаваць
to unmount - адмацаваць
configuring - настройка "наладка"?
scanning - прагляд
mirror - люстэрка
media - носьбіт
device - прылада
partitioning -- перадзел дыску - як працэс/этап
partition -- раздзел (дыску) - як аб'ект сістэмы. ох... не падабаецца, яле лепшага не ведаю, хіба што аддзел ці на нават партыцыя
filesystem X on Y on /dev/hda -- файлавая сістэма Х у раздзеле Y на /dev/hda
device file /dev/* - файл прылады
load - загрузка
loader - загрузчык
bootable system -- сістэма, здольная загрузіцца
bootable partition -- загрузачны раздзел
flag "bootable" -- знак "загрузачны"
primary/secondary -- не перакладаю 1) каб не блытаць інжынераў 2) каб пазьбегнуць таўталёгіі (першасны раздзел у першым падзеле першаснага IDE дыску -- брр)
master/slave -- не перакладаю
core packages -- падмурак (каб ня блытаць з base system)
installation - устаноўка
hardware - усталяваньне "прылады" ці "абсталяванне"?
installer -- загрузчык, праграма загрузкі не ведаю як, не падабаецца, хіба "усталёшчык", але ж не гучыць
select - пазначыць
define - вызначыць
choose - абраць
be able to choose either eat or drink: мець магчымасць або выпіць або пад'есці.
enter new password - вызначыць новы пароль
non-free - зняволеныя праграмы :)
boot loader - пачатковы загрузчык

Калі вызначымся з тэрмінамі - трэба будзе некаму дадаць іх у слоўнік на wiki ;)
Опыт растет прямо пропорционально выведенному из строя оборудованию

Аватара пользователя
dojlid
Маньяк
Сообщения: 169
Зарегистрирован: 30 апр 2004, 12:19
Откуда: Miensk, Belarus
Контактная информация:

Сообщение dojlid »

Berserker писал(а): mountpoint - кропка (пры)мацавання | пункт мацаваньня
boot partition - падзел запуску
primary partition - першасны падзел
root partition - каранёвы падзел
data - данні
boot loader - пачынальны запускальнік (можна і запускальны загрузчык, бо boot гэта запуск) | запускаюцца каровы, усё астатняе пускаецца. таму пускальнік
bootable - запускальны
partitioning - падзел, падзяленне
installation - усталяванне
installator - усталявальнік
installation - устаноўка | усталяваньне
hardware - усталяваньне | абсталяваньне, прылады
enter new password - вызначыць новы пароль | хутчэй пазначыць
scanning - прагляд | чаму не сканаваньне ці вызначэньне?

Дарэчы, я гляджу што ўсе карыстаюцца рознымі правапісамі =) а ў перакладзе як?
Z pažadańnem pośpexaŭ, VX.
JID: dojlid@jabber.org
JID: vk@altlinux.org

Аватара пользователя
Llama
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 9749
Зарегистрирован: 06 фев 2002, 11:40
Откуда: Менск

Сообщение Llama »

dojlid, гэтак жа ж. Я збольшага картысаюся наркамаўкай ;)
а "scanning" IMHO усё ж лепш перакладаць як "прагляд" бо па сэнсу закрывае і "scanning for new device" і "scanning image"
Опыт растет прямо пропорционально выведенному из строя оборудованию

Аватара пользователя
sanitar
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1116
Зарегистрирован: 28 ноя 2002, 02:23
Откуда: Минск

Сообщение sanitar »

dojlid, плюс закон эканоміі маўленчых высілкаў.
З той жа прычыны і "Настройка" а не "канфігураваньне".

PS Гэты пераклад etch installer хутчэй за ўсё не будзе дасціпным і 100% граматычным ідэадам. Але ён будзе (спадзяюся). А магло б ня быць.

Далейшае -- справа камунікацыі і taking an eye.
Наконт прававапісу -- ІМХО варта надалей вырашыць кансэнсусам.

У перакладзе -- наркамаўка. :( Я гэта рабіў, каб не злаваць троляў. (гл. wikipedia)

Было б больш часу -- дамовіліся б, можа й на тарашкевіцу.
I'll kill this code without a knife -- with only fork().

Ответить