Мая пераключалка BY-EN / RU-EN

Все о программировании под *nix
Аватара пользователя
Victor Gr.
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 891
Зарегистрирован: 13 авг 2004, 15:39
Откуда: Минск
Контактная информация:

Мая пераключалка BY-EN / RU-EN

Сообщение Victor Gr. »

Паколькі вырашыць пытанне пра змену пераменнай асяроддзя з bash-скрыпта не атрымалася, прыйшлося выкарыстоўваць часовыя файлы.

Увесь час для вырашэння пераключэння паміж раскладкамі BY-EN / RU-EN я карыстаўся праграмай kxkb. Гэта вельмі зручна, асабліва ў параўнанні з Windows-кім метадам, калі дзеля таго каб дабрацца патрэбнай раскладкі, трэба перагортваць іх усе.

Тут жа дастаткова было настроіць hotkeys на пімпы Alt+(кропка) (для пераключэння паміж By-En / Ru-En), а ужо ў межах беларускай ці расейскай раскладцы пераключаюся з кірыліцы на лацініцу звычайным Alt+Shift.

Усё гэта рабіла праграма kxkb, але апошнім часам мне хочацца зняць нагрузку з памяці і вызваліць тыя 10 Мб, якія яна займае.

Таму мной быў напісаны скрыпт, які робіць тое ж самае, што і kxkb, але не вісіць увесь час у памяці. Яго толькі трэба павесіць на зручныя hotkeys.

Аднізнае, чаго не хапае - гэта якой-небудзь індзікацыі пра бягучую раскладку. Я спрабаваў запусціць "setleds +caps", але яно чамусьці не запрацавала. Ну, ці можна павесіць гэтую пераключалку на пімпу CapsLock, тады лямпачка сама будзе уключацца ды выключацца :).

Выкладваю сюды... Бо можа яшчэ каму спатрэбіцца?

Код: Выделить всё

#!/bin/bash

KBL_FILE="/tmp/kbl";
DEFAULT_LAYOUT='BY';

if
    [ -r $KBL_FILE ]
then
    KBL=`cat $KBL_FILE`;
else
    KBL=$DEFAULT_LAYOUT;
    echo $KBL > $KBL_FILE;
fi

case $KBL in

BY)

    setxkbmap -model pc105 -layout us,ru -variant ,winkeys
    KBL="RU";
    echo $KBL > $KBL_FILE;

;;

RU)

    setxkbmap -model pc105 -layout us,by -variant ,winkeys
    KBL="BY";
    echo $KBL > $KBL_FILE;

;;

esac

Аватара пользователя
bobrik
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 313
Зарегистрирован: 17 авг 2005, 12:42
Откуда: Витебск
Контактная информация:

Сообщение bobrik »

Дзякуй, вельмі дапамагае :)
Можа для паўнаты карціны да яго яшчэ xosd прыкруціць?
http://bobrik.name - я не вар'ят

Аватара пользователя
Victor Gr.
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 891
Зарегистрирован: 13 авг 2004, 15:39
Откуда: Минск
Контактная информация:

Сообщение Victor Gr. »

bobrik, :))) Зноў яго xosd круціць?)

Дарэчы, лепш ужо не xosd, а менавіта штосьці з led, каб запальваць лямпачку CapsLock на клавіятуры.

Аватара пользователя
bobrik
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 313
Зарегистрирован: 17 авг 2005, 12:42
Откуда: Витебск
Контактная информация:

Сообщение bobrik »

Хм, Капс да іншага дачыненне мае, можа заставіць скролл памиргаць секунду? Трэба паглядзець ў гэты бок :)
http://bobrik.name - я не вар'ят

Аватара пользователя
Victor Gr.
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 891
Зарегистрирован: 13 авг 2004, 15:39
Откуда: Минск
Контактная информация:

Сообщение Victor Gr. »

bobrik, значэнне гэтай лямпачкі - каб ты мог у любы момант зірнуць на яе і ўбачыць - уключана ў цябе беларуская ці расейская раскладка.

Таму, паколькі індыкацыя "кірыліца/лацінка" занята scroll lock-ам, на "беларуская/расейская" застаецца толькі Caps Lock.

А на што ён у цябе заняты?

Аватара пользователя
bobrik
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 313
Зарегистрирован: 17 авг 2005, 12:42
Откуда: Витебск
Контактная информация:

Сообщение bobrik »

Upeer case, як і ва ўсіх.
http://bobrik.name - я не вар'ят

Аватара пользователя
Victor Gr.
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 891
Зарегистрирован: 13 авг 2004, 15:39
Откуда: Минск
Контактная информация:

Сообщение Victor Gr. »

Оў, гм :)

Хто-небудзь можа ведае, як зрабіць каб па націску на Caps Lock рэгістр не змяняўся на вялікія літары?

booxter
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1427
Зарегистрирован: 04 апр 2004, 21:04

Сообщение booxter »

U mianie na CapsLock staic' pierakluczennie raskladak:
Option "XkbRules" "xorg"
Option "XkbModel" "microsoftprousb"
Option "XkbLayout" "by(latin),by,ru(winkeys)"
Option "XkbOptions" "grp:caps_toggle,grp_led:caps"

Аватара пользователя
Victor Gr.
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 891
Зарегистрирован: 13 авг 2004, 15:39
Откуда: Минск
Контактная информация:

Сообщение Victor Gr. »

booxter, дык а на што ў цябе гарыць лямпачка Caps Lock у гэтым выпадку?

booxter
Неотъемлемая часть форума
Сообщения: 1427
Зарегистрирован: 04 апр 2004, 21:04

Сообщение booxter »

Калі гарыць - уключаная адна з кірылічных раскладак. Калі не - лацінкавая. Зручна, бо можна адразу вызначыць, якімі літарамі будзеш уводзіць.

olecom
Интересующийся
Сообщения: 65
Зарегистрирован: 03 апр 2008, 18:54
Откуда: Родом: Чернавчицы, Брест, Бульбастан; Сейчас: Оломоуц, Чехия.

Re: Мая пераключалка BY-EN / RU-EN

Сообщение olecom »

Victor Gr. писал(а):Я спрабаваў запусціць "setleds +caps", але яно чамусьці не запрацавала.
Можна паспрабаваць

Код: Выделить всё

xset [+-]led n
man xset

У звычайнай (не Х) кансолi павинна працаваць

Код: Выделить всё

ESC [ 3 q:  set  Caps  Lock  LED
man console_codes

Але калi я апошнi раз спрабаваў на Linux 2.6.18, нешта яно не працавало як трэба.

Ответить