Llama, на мой погляд трэба браць сучасную беларускую мову i не дурыць сабе галавы.. А наконт iнтерфейсу, я б жадау мець магчымась выбару, як напрыклад зроблена на том жа tut.by.. Але як ужо зазначыу mend0za, апошняе слова - за X-Stranger'ом
Можаце глянуць вось сюды: linux.by/wiki/index.php/KDE_BY
І калі ласка не вынаходзьце ровар. Большасць стандартных перакладных сітуацый ужо апрацаваная ў існых перакладах:)
Вось бы яшчэ хто-небудзь прапанавау які-небудзь руска-беларускі тэхнічны слоунік, таму што з англійскага на рускі перакладаць магу досыць добра, але з рускага на беларускі...цяжка))
Вельмі смешна))) Я ж па сутнасці рускі чалавек і большую частку свайго жыцця думаю і размаўляю па-руску, так што для сабе я спачатку у галаве перакладаю на рускі, а потым ужо на беларскі
"linux.by/wiki/index.php/KDE_BY
І калі ласка не вынаходзьце ровар. Большасць стандартных перакладных сітуацый ужо апрацаваная ў існых перакладах"
Наконт гатай старонкі магу сказаць толькі адно: большасць з гэтых слоў я магу перакласць і без слоўніка. Вось я зараз перакладаю праграму kalzium, так у ёй даволі шмат слоў хімічнага напрамку навукі і на той старонцы, што паважаны booxter мне прапанаваў, неабходных слоў і блізка не будзе...
Але ўсе роўна дзякуй за адказ!
Знайшоў цікавую старонку slounik.org, на ёй ёсць некаторая частка слоўнікавага запасу, што мне патрэбна...