Страница 6 из 7

Добавлено: 21 ноя 2006, 16:33
booxter
Колькі %% перакладзена?

Добавлено: 22 ноя 2006, 09:14
Serzh
16.37%

Добавлено: 23 ноя 2006, 17:46
Berserker
Наконт новых рэлізаў - ІМХО было б някепска займець нейкі changelog - напрыклад, колькі msgid'аў дададзена ў якіх *.po .

Добавлено: 25 ноя 2006, 12:37
Serzh

Добавлено: 03 апр 2007, 22:44
ForeverLive
А ці засталіся дзе-небудзь апошнія варыянты перакладу KDE клясычным правапісам?

Добавлено: 05 апр 2007, 00:52
booxter
ForeverLive писал(а):А ці засталіся дзе-небудзь апошнія варыянты перакладу KDE клясычным правапісам?
Здымайце з SVN. Там захоўваюцца любыя змены. Але ўлічвайце, што гэта будзе ВЕЛЬМІ неактуальны пераклад.

Добавлено: 06 апр 2007, 19:03
ForeverLive
booxter писал(а):
ForeverLive писал(а):А ці засталіся дзе-небудзь апошнія варыянты перакладу KDE клясычным правапісам?
Здымайце з SVN. Там захоўваюцца любыя змены. Але ўлічвайце, што гэта будзе ВЕЛЬМІ неактуальны пераклад.
Угаварылі. Узяў з i18n.linux.by - падключыў дэбіянаўскі рэпазыторый. Даволі добра - там дзе не перакладалі бяздумна Белазарам з расейскай.

Добавлено: 10 апр 2007, 10:20
booxter
ForeverLive, наколькі ведаю, зараз Белазарам праганяюць новыя пераклады, а потым атрыманыя паўфабрыкаты правяраюць. Я ў гэтым, праўда, не ўдзельнічаю.

Добавлено: 11 апр 2007, 12:59
ForeverLive
booxter писал(а):ForeverLive, наколькі ведаю, зараз Белазарам праганяюць новыя пераклады...
Ага, замест таго, каб перакладаць арыгінал. І атрымліваецца, што замест толькі сваіх памылак будуць яшчэ памылкі расейскага перакладчыка, і глюкі Белазара. На шчасьце, я такое знайшоў толькі ў некаторых месцах.
І наадварот, у адным месцы, дзе я ведаў пра ідыёцкі расейскі пераклад, беларускі перакладчык яўна скарыстаўся галавой па прызначэньні.

Добавлено: 11 апр 2007, 14:32
Berserker
Ага, замест таго, каб перакладаць арыгінал. І атрымліваецца, што замест толькі сваіх памылак будуць яшчэ памылкі расейскага перакладчыка, і глюкі Белазара. На шчасьце, я такое знайшоў толькі ў некаторых месцах.
Вы не ў тэме. Тое, што на выхадзе Белазара, мае ў po-файле статус fuzzy, і не скарыстоўваецца пры кампіляцыі mo-файла. І толькі пасля прагону Белазарам паведамленні выпраўляюцца, пры гэтым знікае fuzzy-статус і такім чынам выключна выпраўленныя паведамленні трапляюць у mo-файл.
І наадварот, у адным месцы, дзе я ведаў пра ідыёцкі расейскі пераклад, беларускі перакладчык яўна скарыстаўся галавой па прызначэньні.
Будзьце ласкавыя, паведаміце, што гэта за прадукт. Хай суполка ведае сваіх герояў.

Добавлено: 11 апр 2007, 16:03
ForeverLive
Berserker писал(а):
І наадварот, у адным месцы, дзе я ведаў пра ідыёцкі расейскі пераклад, беларускі перакладчык яўна скарыстаўся галавой па прызначэньні.
Будзьце ласкавыя, паведаміце, што гэта за прадукт. Хай суполка ведае сваіх герояў.
Гейма Konquest. Расейскі пераклад - суцэльны негатыў. Беларускі - адпавядае арыгіналу. Але калі б скарысталіся Белазарам, узяўшы за аснову расейскі пераклад - было б тое ж.

Добавлено: 11 апр 2007, 19:13
Komzpa
ForeverLive, наконт перакладу адразу ж - згодны, што часам лепей перакладаць з нуля замест белазара - як гэта бачна ў KCron. Але нашмат часцей хутчэй узяць белазараўскі пераклад, прагледзець, выпісаць, якія словы не задавальняюць глабальна (карыстач>карыстальнік), замяніць іх па ўсім файлу і прагледзець кожнае паведамленне, здымая з іх fuzzy і выпраўляя ляпы.

Добавлено: 12 апр 2007, 08:59
dg333
booxter писал(а):ForeverLive, наколькі ведаю, зараз Белазарам праганяюць новыя пераклады, а потым атрыманыя паўфабрыкаты правяраюць.
Натуральна, гэта ад пачатку заганны падыход (бо а) перакладаюць з расейскай, а не беспасярэдне з ангельскай і б) ну, машынны пераклад ёсьць машынны пераклад з усімі ягонымі хібамі). Для лякалізацыі сьлед карыстацца праграмамі на базе памяці перакладаў (мая ўлюбёнка OmegaT). якія, inter alia, дазваляюць кантраляваць тэрміналёгію.

Добавлено: 13 апр 2007, 00:57
booxter
Калі такія разумныя, дзе тыя тысячы жадаючых паперакладаць by their own hands?:)

Добавлено: 13 апр 2007, 09:30
dg333
booxter, няўжо ня бачыш самасупярэчнасьці? Разумных увогуле мала, далёка ня тысячы :-)