LVEE-2009: Канферэнцыя адбылася!

Данный раздел содержит различные новости на околинуксовые темы. Здесь же их можно и нужно обсуждать. В данный момент постить новости может любой.
vics
Увлекающийся
Сообщения: 105
Зарегистрирован: 18 дек 2003, 09:58

LVEE-2009: Канферэнцыя адбылася!

Сообщение vics »

У мінулыя выходныя пад Гродна адбылася канферэнцыя Linux Vacation / Eastern Europe, у якой прынялі ўдзел каля 150 карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў свабоднага праграмнага забеспячэння з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краінаў.

У гэтым годзе на канферэнцыі была прадстаўленая рэкордная колькасць дакладаў – каля 30. Выступы ахоплівалі шырокае кола тэм – ад выкарыстання свабоднага ПЗ у медыцыне, журналістыцы і бізнэсе да інструментаў упраўлення распрацоўкай ПЗ, магчымасцяў тэхналогій віртуалізацыі, спецыфікі стварэння праграмнага забеспячэння для партатыўных прыладаў. Таксама у межах канферэнцыі ўпершыню была праведзеная свабодная дыскусія на тэму “usability & open source”, а кампанія Zyxel прэзэнтавала лінейку сваіх прадуктаў на базе Linux.

Па рашэнні ўдзельнікаў канферэнцыі лепшым прызнаны даклад Максіма Літніцкага (Масква, РФ) аб свабоднай тэлекаммунікацыйнай платформе Asterisk. Аўтар даклада-пераможцы атрымаў памятны знак ад оргкамітэта і спонсарскі прыз ад кампаніі Promwad – тэлефон Motorola, які выкарыстоўвае OS Linux.

Спецыяльна да канферэнцыі быў выдадзены чарговы нумар беларускага часопіса “Сетевые решения”, у які ўвайшлі тэзісы дакладаў, прадстаўленых на канферэнцыі, а таксама серыя інтэвью з беларускімі распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння.

Падтрымку канферэнцыі аказалі беларускія кампаніі SaM Solutions, Promwad и “Локальные сети”, інфармацыйнымі партнёрамі сталі парталы it-job.by, open.by, usability.by, it-event.ru, root.ua, польскі часопіс Linux Magazine і беларускі часопіс Сетевые решения.
Інтэрнэт-сувязь прадаставіла кампанія МТС.

http://lvee.org/