KDE будзе "размаўляць", а не "говорить"!
Добавлено: 31 май 2006, 16:34
Прывітанне, шаноўныя беларусы!
Турбую Вас вось з якой прычыны:
Стартаваў праект перакладу KDE (у прынцыпе не стартаваў, а працягваецца, але быў час, што ён заняпаў зусім) на беларускую (!) мову.
Недзе месяц таму я пачаў актуалізацыю (і, вядома, пераклад
неперакладзеных частак) po-файлаў KDE. Па-першае, я перавёў амаль усе файлы з тарашкевіцы на наркамаўку. Па-другое, пераклаў неабходны мінімум kdelibs і ўжо набліжаюся да неабходных 75% kdebase. Пасля гэтага беларускі пераклад трапіць у асноўную галіну KDE (то бок будуць
стварацца release-tarball-ы з роднай моваю:-)
Тым не менш, гэтая справа вельмі складаная, і баюся, што калі мне ніхто
не будзе дапамагаць, справа будзе прасоўвацца марудна. Таму я спадзяюся, што сярод вас знойдзецца пара-тройка чалавек, гатовых да гэтай працы.
Уявіце сабе: UNIX-асяроддзе, KDE, ды й яшчэ ўсё роднае! Пагадзіцеся,
гэта файна:-)
PS: здаецца, знойдзены яшчэ адзін чалавек для дапамогі, але не факт, што ў яго будзе атрымлівацца актыўна ўдзельнічаць у справе.
Карацей, чакаю на дапамогу!
OTPOR: Самаарганізуемся!:-)
З павагаю, BooXteR
KDE Localization Belarusian Team
FAQ:
Q: чаму на наркамаўцы? Гэта ж саўковы правапіс?
A: Гэты правапіс падтрымлівае Саюз беларускіх пісменнікаў, Таварыства беларускай мовы, Задзіночанне Беларусаў Свету "Бацькаўшчына" і інш.
Q: нафіга мне гэты пераклад? LANG="POSIX" - вось што трэба сапраўднаму хацкеру!
A: мы робім пераклад не для сапраўднага хацкера тыпу цябе, а для чалавека, які хоча перайсці на UNIX, бо "там ёсць беларускі пераклад OS".
Q: Як я магу дапамагчы?
A: Самая карысная дапамога, вядома, ва ўдзеле ў працэсе перакладу. Калі Вам бракуе вольнага часу на гэта, можаце вычытваць памылкі, рабіць прапановы наконт лексікі і г.д. Калі не, хаця б пастаўце пераклад KDE на свой UNIX, зрабіце яго сістэмным, і - карыстайцеся!Знаходзьце памылкі ў працэсе карыстання, дасылайце мне на ihar.hrachyshka@gmail.com свае прапановы. Дзейнічайце!