Страница 1 из 1

кампіляцыя Debian (apt-build)

Добавлено: 06 фев 2007, 19:48
Serzh
OS: Debian
працэсар: AMD Sempron mobile

хачу паспрабаваць зрабіць Debian (Gentoo like), ці калі сказаць больш дакладна:
apt-build world

я сутыкнуўся з наступнымі праблемамі і пытаннямі:

1. памылка для некаторых пакетаў:
Missing source package name for source_by_source().
як я зразумеў, гэта таму што ў мяне testing і ёсць невыкананыя залежнасці, хаця ў deb рэпазітырыі пакеты ёсць.
хто небудзь ведае, як прапускаць пры кампіляцыі такія пакеты?

2. пасля каманды apt-build install pakage
пакет зноў прапануюць замяніць на пакет з рэпазітарыя ftp.debian.org (версіі аднолькавыя).
як гэта выправіць?

3. пры кампіляцыі пастаянна пішуць не знойдзены ключ распрацоўшчыка.
адкуль можна імпартаваць усе ключы распрацоўшчыкаў debian (зараз карыстаюся распраўшчыкам: apt-build --force-yes =)) ?

4. пры настаўленнях apt-build не было выбару аптымізацыі для k7, таму я змяняў рукамі apt-build.conf.
Sempron адносіцца да k7, ці я памыляюся?

5. як можна адрозніваць у synaptic скампіляваныя і інсталяваныя з ftp.debian.org пакеты?

Добавлено: 06 фев 2007, 20:11
Llama
3. apt-get install debian-keyring ?
4. Які семпрон? Звычайны ці AMD64? У другім выпадку - усталяваць debian-amd64 і супакоіцца.

Добавлено: 06 фев 2007, 20:43
Serzh
Llama писал(а):3. apt-get install debian-keyring ?
інсталяваў, але apt-build install pakage усё роўна выдае:
...
-----> Moving packages to repository <-----
-----> Building repository <-----
-----> Updating package lists <-----
Ign file: apt-build Release.gpg
Получено:1 file: apt-build Release [89B]
Ign file: apt-build/main Packages
Получено:2 http://ftp.debian.org etch Release.gpg [378B]
В кэше http://ftp.debian.org etch Release
В кэше http://ftp.debian.org etch/main Packages/DiffIndex
В кэше http://ftp.debian.org etch/main Sources/DiffIndex
Получено 1B за 5s (0B/c)
Чтение списков пакетов... Готово
Чтение списков пакетов... Готово
Построение дерева зависимостей... Готово
НОВЫЕ пакеты, которые будут установлены:
poedit
обновлено 0, установлено 1 новых пакетов, для удаления отмечено 0 пакетов, и 81 пакетов не обновлено.
Необходимо скачать 0B/746kB архивов.
После распаковки объем занятого дискового пространства возрастёт на 3441kB.
ВНИМАНИЕ: Следующие пакеты невозможно аутентифицировать!
poedit
E: Существуют проблемы, а опция -y использована без --force-yes
мабыць гэта так не вырашыш, толькі калі дадаткова падпісываць пакеты
Llama писал(а):4. Які семпрон? Звычайны ці AMD64? У другім выпадку - усталяваць debian-amd64 і супакоіцца.
звычайны

Добавлено: 07 фев 2007, 09:36
booxter
Serzh, Gentoo-like = гэта ставіць Gentoo.

Добавлено: 07 фев 2007, 11:36
Serzh
booxter писал(а):Serzh, Gentoo-like = гэта ставіць Gentoo.
Мне Debian больш падабаецца. Тут сэнс у тым, каб об'яднаць лепшыя бакі Debian і Gentoo.

дадатковае пытанне:
6. перад тым як рабіць apt-build world, патрэбна стварыць спіс пакетаў камандай
dpkg --get-selections | awk '{if ($2=="install") print $1}' > /tmp/apt-build.list
пры гэтым выдаецца спіс усіх інсталяваных пакетаў.
Як з гэтага спіса выдаліць пакеты для ўсіх архітэктур (Architecture: all)?

Добавлено: 07 фев 2007, 17:25
booxter
Serzh, лепшыя бакі Генту - не столькі ў самім факце кампіляцыі, як у гнуткасці залежнасцей пакункаў і сістэмы наогул, у новых версіях праграмаў, якія стабільна працуюць, і зручнай сістэме наладкі. Проста перасабраўшы Дэбіян з іншымі опцыямі аптымізацыі, ты не даможашся таго, што дае карыстальніку Генту.

Re: кампіляцыя Debian (apt-build)

Добавлено: 07 фев 2007, 20:08
Serzh
Знайшоў адказы на некаторыя пытанні:
Serzh писал(а):2. пасля каманды apt-build install pakage
пакет зноў прапануюць замяніць на пакет з рэпазітарыя ftp.debian.org (версіі аднолькавыя).
як гэта выправіць?
патрэбна стварыць файл з прыарытэтамі рэпазітарыяў:
/etc/apt/preferences писал(а):Package: *
Pin: release a=apt-build
Pin-Priority: 800
больш падрабязна: man apt_preferences
Serzh писал(а):5. як можна адрозніваць у synaptic скампіляваныя і інсталяваныя з ftp.debian.org пакеты?
у рэпазітарыі становіцца даступным два віда пакета:
package (testing)
package () - гэты скампіляваны apt-build