Vypress Chat + Unicode
Vypress Chat + Unicode
Праблема такая. Існуе хатняе сеціва. Усе машыны, акрамя маёй, --аплоты Віндаў. Для размоваў карыстаюцца Vypress Chat'ам. Усё добра, але ёсьць такая трабла: я магу бачыць чужыя мэсагі, напісаныя кірыліцай, але калі я адсылаю мэсагу, то заместа кірыліцы на тым канцы атрымваюць краказябры. Спрабаваў зьмяніць наладкі ў праграмах для encoding, але ніякі варыянт не працуе. Ні IBM866, ні cp1251,utf8,koi8-r,iso і інш. Спрабаваў розныя кліенты(vyqchat, gtk-chat, echat) , але ўсе не працуюць з кірыліцай. Гэта мой баг ці так і павінна быць? Юзаю юнікодную лакаль(be_BY.UTF-8).