Vorax писал(а):
Приисоединение к Российской Империи объективный исторический процесс, давай еще повозмущаемся крещению Руси.
О, так ужо й аб'ектыўны... Што вы укладаеце у гэтае слова?
Гэта быў ЗАХОП, з вынішчэньнем 3 чвэрцяў насельніцтва (больш чым было страчана за другую сусьветную вайну!!!). А ўся наступная гісторыя была напоўнена паўстяньнямі ледзь не кожныя пяць год, ажно да 60х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Vorax писал(а):
Я Вас не понимаю. У _нас_ сейчас есть своя независимая страна. Вам что-то опять не нравится!
Вось вам і разуменьне аб'ектыўнасьці... Тэхнічна _незалежная_, але ўсё яшчэ посткаляніяльная. На стварэньне натуральна незалежнай дзяржавы будзе страчана яшчэ не адно дзесяцігодзьдзе, пакуль зьменіцца не адна генерацыя са сьвядомасьцю _несавецкіх_ людзей, без комплексу непаўнавартасьці "малойшага брату". І гэта аб'ектыўнасьць. Дзе вы бачыце што мне нешта не падабаецца?
Vorax писал(а):
Беларусь - _сооснователь_ ООН. Продолжать?
Вы конституцию CCCР и БССР читали? Права были, самостоятельности небыло.
Лепей я працягну. З усіх рэспублік СССР сузаснавальнікамі ААН сталі толькі 3 - Расейская, Беларуская і Украінская. З мэтай _атрымаць_ _большасьць_галасоў_ , і ніяк інакш. А зараз пра суверэннасьць - пасадзіце каго у клетку ды напішыце для яго супер-пупер канстытуцыю, хай будуць правы. Толькі ад клеткі гэта не пазбавіць, сэнс канстытуцыяў і правоў зведзены да 0.
Вось і у " Права были, самостоятельности небыло." нулявы сэнс.
Дык гэта па вашаму завецца "суверенная республика"?
Vorax писал(а):
Можно было поехать в любую точку 1/6 части суши, и там бы тебя поняли.
Можно было учиться в любом ВУЗе страны. Мой отец вырос в Поставах (ракетная база), а поступил МГУ (Москва). С ним учились люди со всей страны.
Вы лічаце гэта аргумэнтам? Я іх тут не бачу. Вынішчэньне іншых культураў дзеля таго каб размаўляць паехаўшы "в любую точку 1/6 части суши" не можа быць апраўдана.
Тым больш што ніякіх аб'ектыўных праблемаў для таго каб цябе недзе зразумелі НЯМА. Усё ўпіраецца толькі ў ЖАДАНЬНЕ.
Vorax писал(а):
От сталинских репрессий пострадали _все_ народы.
Хіба я сьцьвярджаю нешта іншае? Гэта кошт стварэньня новае нацыі _савецкіх_людзей_ .
Vorax писал(а):
Про чеченцев это Вы серьезно?
1. Чеченецы никогда на равнине не жили.
2. Чеченцы помогали немцам, дейсвовали в тылу красной армии.
3. Чеченцы в трудные для страны (революция, война) времена вырезали русских в станицах. Когда основное мужское наскление было на фронтах.
О чеченцах поговори с русскими беженцами оттуда, много чего интересного узнаешь об этом народе.
И много евреев переселили в Сибирь? Я бы не сказал.
Гэтыя страшылкі пакіньце дзеткам нанач.
СССР прамая пераемніца Імпэрскай Расеі і адпаведна _ўсіх_яе_хваробаў_ . Імпэрскасьць, рускі шавінізм, захадафобія - гэта ўсё старыя хваробы. Хранічныя.
Пра жыдоў можаце не ўзгадваць, я жыў у Бірабіджане...
Vorax писал(а):
Насчет земель согласен, но тогда был другой строй, другое понимание мира. Сейчас хорошо осуждать, указавать на ошибки. Но в 1994 году кто сделал свой выбор? _МЫ_. Мы, а не маскали, оккупанты, коммунисты, и т.д.
Проблема в том, что _мы_ пытаемся переложить ответсвенность за на _нашу_ историю на кого-то другого, непонимая, что мы то же часть этой истории.
Заўважце, я _нідзе_ гэтага не рабіў. Я выказаў толькі факты.
Да таго ж каб ніколі не пачуць "маскали, оккупанты" трэба толькі паважаць іншыя нацыі, ні больш ні меньш. Сучасныя _савецкія_ людзі не _не жадаюць_ гэта рабіць, а проста _не могуць_.
Vorax писал(а):
Национализм _зло_. Я очень долго не различал людей по национальности. Но когда человек при отношении с другими людьми сначала смотрит на нацинальную принадлежность, а уже потом на личность, то он вообще не достоин никакого отношения - пустое место.
Нацыяналізм - лакмусавая паперка грамадства. Дакладна паказвае сытуацыю, калі адна нацыя пачынае ставіць сябе вышэй за іншую, ці нацыі пагражае зьнішчэньне. Нацыяналізм не прычына, а рэакцыя й наступства гэтага.